Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў рабочую сустрэчу па пытаннях арганізацыі школьнага харчавання.
На парадку дня - меры па ўдасканаленні арганізацыі школьнага харчавання.
Гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта і Урада. Галоўная задача - школьнае харчаванне павінна быць разнастайным, здаровым і смачным, а работа школьных сталовых - эфектыўнай. Пры гэтым кожны школьнік павінен мець магчымасць атрымаць харчаванне ў школе.
Па выніках рабочай сустрэчы выпрацаваны падыходы па далейшым паляпшэнні арганізацыі школьнага харчавання. Так, будуць удасканалены прынцыпы арганізацыі аднаразовага харчавання, якое стане аднолькавым для школьнікаў, што навучаюцца і ў першую, і ў другую змену.
Нормы харчавання плануецца вызначыць для трох узроставых груп: 1-4 класы, 5-7 класы, 8-11 класы. Сёння яны вызначаны для дзвюх узроставых груп: 6-10 гадоў і 11-18 гадоў.
Акрамя гэтага, будзе пашырана выкарыстанне паўфабрыкатаў у школьным харчаванні.