Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Аляксандр Турчын прыняў удзел у адкрыцці будынка Апеляцыйнага эканамічнага суда ў Мінску
"Выдатны атрымаўся будынак. Ён вельмі добра ўпісаўся ў архітэктуру Мінска і служыць знакавым месцам, упрыгожвае горад. Мне як прэм'ер-міністру, ураду ў цэлым вельмі важна завяршэнне нашай судовай рэформы, стварэнне Апеляцыйнага эканамічнага суда. Таму што ў эканоміцы ўсё няпроста і бываюць няпростыя адносіны паміж суб'ектамі гаспадарання. Таму гэта судовая інстанцыя, я ўпэўнены, дапаможа, у тым ліку і нам вырашаць шэраг праблем, якія сёння існуюць у эканоміцы, рабіць гэта хутка і якасна", - сказаў Аляксандр Турчын.