Урадам зацверджана дзяржаўная праграма "Лічбавая Беларусь" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Дзяржпраграма распрацавана ў мэтах фарміравання айчыннай экасістэмы лічбавых рашэнняў для насельніцтва, бізнесу і дзяржавы, заснаваных на сучаснай сістэме і інфраструктуры кіравання данымі.
Яна ўключае такія падпраграмы, як "Эканоміка даных", "Лічбавая дзяржава", "Лічбавы суверэнітэт".
Будуць вырашаны наступныя задачы: прадастаўленне паслуг сувязі, якія адпавядаюць патрабаванням новых эканамічных фарматаў і стандартаў якасці жыцця; павышэнне якасці даных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў; укараненне прыкладных лічбавых рашэнняў для дзяржавы, грамадзян і бізнесу, у тым ліку з прымяненнем штучнага інтэлекту; устанаўленне новай якасці партнёрскіх адносін "дзяржава - грамадства"; фарміраванне імпартанезалежнай экасістэмы праграмнага забеспячэння.
Дзяржаўная праграма ўключае 21 мерапрыемства, на рэалізацыю якіх плануецца накіраваць Br1,08 млрд.