Наталля Петкевіч: Мінпрацы і сацабароны ў новую пяцігодку надаецца стратэгічнае значэнне

Міністэрству працы і сацыяльнай абароны ў новую пяцігодку надаецца стратэгічнае значэнне, заявіла Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Петкевіч, прадстаўляючы калектыву міністэрства новага кіраўніка - Андрэя Лабовіча.

Абазначаючы прыярытэтныя задачы для міністэрства, Наталля Пяткевіч звярнула ўвагу, што Кіраўнік дзяржавы ўчарашнімі рашэннямі наглядна прадэманстраваў усё большую ролю, якая ў гэтай пяцігодцы надаецца Міністэрству працы і сацыяльнай абароны. "Гэта міністэрства набывае ключавое, стратэгічнае значэнне. А значыць, павінна быць і пэўная трансфармацыя ў яго функцыянале", - адзначыла Наталля Петкевіч.

Паводле яе слоў, міністэрства павінна займацца ідэалогіяй і эканомікай працы і сацыяльнай абароны. "Сёння мы не можам сабе дазволіць займацца толькі пострэгуляторыкай. Самае галоўнае, на чым цяпер трэба сканцэнтравацца, - гэта выбудоўваць стратэгічнае бачанне развіцця сацыяльна-працоўнай сферы і сацыяльнай абароны. Міністэрства працы і сацыяльнай абароны павінна быць паўнацэнным рэгулятарам у тых сферах, якія яму падведамныя", - сказала Намеснік Прэм'ер-міністра.