Скарэкціравана тыпавая форма дагавора арэнды зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў дзяржуласнасці

У Беларусі скарэкціравана тыпавая форма дагавора арэнды зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў дзяржуласнасці. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Дакументам уносяцца змяненні ў пастановы Савета Міністраў ад 31 кастрычніка 2001 года нумар 1592 і ад 13 студзеня 2023 года нумар 32.

Тыпавой формай дагавора арэнды зямельнага ўчастка прадугледжваецца, што памер арэнднай платы вызначаецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 17 снежня 2025 года нумар 439 "Аб арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці". Выключаецца пры гэтым неабходнасць прыкладаць да такога дагавора разлік арэнднай платы.

Згодна з Указам Прэзідэнта нумар 439, з 1 студзеня 2026 года памер арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, роўны памеру зямельнага падатку, які вылічаецца ў адпаведнасці з падатковым заканадаўствам. 

Гэты парадак разліку арэнднай платы прымяняецца ў тым ліку да зямельных участкаў, дагаворы арэнды па якіх не будуць прыведзены ў адпаведнасць з гэтым Указам.