У Беларусі ўзмацняюць кантроль за якасцю алкаголю. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Пастановай узмацняюцца тэхнічныя патрабаванні да алкагольнай прадукцыі, якая падлягае абавязковаму пацверджанню адпаведнасці ў форме сертыфікацыі. Уводзіцца абмежаванне па колькасці хініну і сінільнай кіслаты ў алкагольнай прадукцыі, па колькасці метылавага спірту - для тэкілы і мескалю.
Забараняецца прымяненне інгрэдыентаў, замена сартоў вінаграду або іх змяшэнне, калі гэта не прадугледжана дакументамі, у адпаведнасці з якімі выраблена алкагольная прадукцыя. Забараняецца дабаўленне ў алкагольную прадукцыю этылавага спірту з нехарчовай сыравіны, у каньякі, каньячныя напіткі, брэндзі, дывіны - сінтэтычных фарбавальнікаў.
Устанаўліваюцца дадатковыя тэхнічныя патрабаванні да віскі і він шляхам дапаўнення пераліку дзяржаўных і міждзяржаўных стандартаў, на адпаведнасць патрабаванням якіх праводзіцца праверка пры правядзенні абавязковай сертыфікацыі.
Пастанова ўступае ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.