У Беларусі зацверджана дзяржаўная праграма "Нетры" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Яе мэтай з'яўляецца развіццё мінеральна-сыравіннай базы як асновы эканамічнай бяспекі дзяржавы.
Праграма накіравана на павышэнне ўзроўню геалагічнай вывучанасці тэрыторыі, а таксама на ўзнаўленне і развіццё мінеральна-сыравіннай базы, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання карысных выкапняў. У прыватнасці, дзяржпраграмай прадугледжваецца зводны мэтавы паказчык, які характарызуе пакрыццё тэрыторыі краіны геалагічнымі картамі новага пакалення маштабу 1:200 000, - да 2030 года на ўзроўні 60 працэнтаў (у 2025 годзе - 42 працэнты).
Аб'ём фінансавання дзяржпраграмы - Br276 млн, у тым ліку Br273,3 млн - сродкі рэспубліканскага бюджэту, Br2,7 млн - уласныя сродкі арганізацый.