У Беларусі зацверджаны комплекс мер па падрыхтоўцы да палявых работ

Зацверджаны комплекс мер па падрыхтоўцы да палявых работ, стварэнні трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю ў 2026 годзе. Адпаведную пастанову Савета Міністраў падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Акрамя комплексу арганізацыйных мер па правядзенні адпаведных этапаў палявых работ вызначаны графік і аб'ёмы закупкі матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў (мінеральныя і комплексныя ўгнаенні, вапнавыя, гаруча-змазачныя матэрыялы). Зацверджаны пералік сельскагаспадарчых арганізацый для закупкі тэхнікі і абсталявання ў 2026 годзе за кошт субвенцый, што перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту ў кансалідаваныя бюджэты абласцей, падыходы да патаннення часткі працэнтаў за карыстанне крэдытнымі рэсурсамі, якія прыцягваюцца для правядзення палявых работ.

Адпаведнае рашэнне прымаецца Саветам Міністраў штогод і садзейнічае стварэнню ўмоў для правядзення палявых работ у аптымальныя агратэхнічныя тэрміны.