У дзяржпраграмах улічваем кожны элемент. Наталля Петкевіч аб асноўных аспектах у вырашэнні дэмаграфічнага пытання

Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Петкевіч расказала на палях VII Усебеларускага народнага сходу журналістам, на чым неабходна сфакусіраваць увагу пры вырашэнні дэмаграфічнага пытання ў бліжэйшыя гады ў Беларусі.

На думку Наталлі Петкевіч, вельмі важна частка Паслання Прэзідэнта, дзе кіраўнік дзяржавы падкрэсліў ролю Усебеларускага народнага сходу ў дзяржаўнай сістэме. "УНС - рэальнае праяўленне балансу падзелу ўлад. Пры канстытуцыйным прынцыпе падзелу паўнамоцтваў кожны займаецца сваёй справай. Але для стратэгічна важных дакументаў, якія вызначаюць развіццё краіны, створаны гэты надуладны орган. Ён аб'ядноўвае ўсіх: кансалідуе меркаванне з улікам нюансаў, інтарэсаў галін улады і грамадзянскай супольнасці. Тут прымаюцца важнейшыя дакументы, якія кладуцца ў аснову будучыні. Толькі гэта кансалідаванае меркаванне, баланс інтарэсаў стварае трывалы фундамент раўнавагі ў краіне і адзінага меркавання па стратэгічных пытаннях. Гэта фундамент для рэалізацыі намечанага", - звярнула ўвагу віцэ-прэм'ер.

Гэта вельмі важнае і правільнае фармуляванне такога важнага канстытуцыйнага органа, лічыць яна.

Акцэнт у Пасланні Прэзідэнт зрабіў і на дэмаграфічным пытанні. Гэта таксама найважнейшая тэма, падкрэсліла Наталля Петкевіч. "Мы звязаны аб'ектыўнымі фактарамі, агульнымі для свету: разрыў пакаленняў, менш жанчын дзетароднага ўзросту. Патэнцыял нараджэння дзяцей у параўнанні з 5-10 гадамі таму аб'ектыўна зніжаны. Гэта сітуацыя прадоўжыцца некалькі гадоў з-за старэння насельніцтва. Пры ўсёй лічбавізацыі і сусветным развіцці падтрыманне дэмаграфічнага балансу - вельмі важная задача", - упэўнена яна.

Па патрабаванні Прэзідэнта Урад удзяляе гэтаму пільную ўвагу. Распрацаваны дзяржаўныя праграмы з рэвалюцыйнымі мерамі - многія ініцыяваны кіраўніком дзяржавы. Яны стымулююць нараджальнасць, мадэрнізуюць падтрымку жанчын, сем'яў з дзецьмі, заўважыла віцэ-прэм'ер.

"Акрамя матэрыяльных мер, важна і атмасфера. У дзяцінстве мадэль паводзін фарміруецца гульнёй: адна лялька - адно дзіця, дзве - двое. Народжаны ў шматдзетнай сям'і бачыць вясёлую, дружную карціну. Гэта 25-ы кадр, якому не ўдзяляюць увагі, але ён важны, - лічыць Наталля Петкевіч. - На білбордах, у рэкламе мы бачым маму і тату з адным-двума дзецьмі або больш. Трэба фарміраваць культуру: шматдзетная сям'я (2-3 і больш дзяцей) - гэта добра, правільна, заахвочваецца. Гэта дае будучыню сям'і і краіне. Гэта маральна-этычны аспект".

Паводле яе слоў, таксама важна стварыць умовы, каб жанчына не баялася нараджаць. "Яна не павінна выпадаць з працоўнай сістэмы - пасля дэкрэта бясшвова можа вярнуцца на месца работы. Патрэбны дастойныя ўмовы ў дэкрэце, плаўны пераход, магчымасць сумяшчаць работу і сям'ю. Жанчына павінна мець месца ў дзіцячым садзе або дапамогу з дзіцем, каб выйсці на работу раней. Патрэбны ўмовы для адукацыі дзяцей, якасная ахова здароўя. Над кожным аспектам мы працуем - урад прайшоў па кожным элеменце пры распрацоўцы дзяржаўных праграм", - рэзюмавала віцэ-прэм'ер.