Урадам актуалізавана Палажэнне аб Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Палажэнне скарэкціравана з улікам змяненняў заканадаўства (Указы Прэзідэнта ад 29 лістапада 2023 года нумар 381 "Аб лічбавым развіцці" і ад 19 мая 2025 года нумар 200 "Аб змяненні ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь").
У палажэнні паслядоўна апісана структура міністэрства, галіновыя задачы, што стаяць перад ім, і асноўныя функцыі, а таксама актуалізаваны пералікі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінсувязі.
Таксама ў склад паўнамоцтваў Мінсувязі ўключаны (у адпаведнасці з Указам нумар 200) каардынацыя і маніторынг рэалізацыі аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) за кошт сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў мерапрыемстваў і пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця.