Урад зацвердзіў дзяржпраграму "Экалогія" на 2026-2030 гады

Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму "Экалогія" на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Мэты дзяржпраграмы - паляпшэнне якасці аховы навакольнага асяроддзя і забеспячэнне рацыянальнага прыродакарыстання.

Дзяржаўная праграма ўключае шэсць падпраграм, якія накіраваны на рэалізацыю шэрага задач і дасягненне мэтавых паказчыкаў. Так, падпраграма "Гідраметэаралогія і клімат" накіравана на паляпшэнне якасці гідраметэаралагічных назіранняў, рэгуляванне ўздзеянняў на клімат, удасканаленне кіравання воднымі рэсурсамі (мэтавыя паказчыкі да 2030 года - павелічэнне апраўдвальнасці кароткатэрміновых прагнозаў надвор'я па абласцях - 97,75 працэнта; скарачэнне ўзроўню выкідаў парніковых газаў (да ўзроўню 1990 года) - 37 працэнтаў; змяненне плошчы звязаных з вадой экасістэм (да ўзроўню 2017 года) - 30 працэнтаў).

"Стойкія арганічныя забруджвальнікі" - на выкананне абавязацельстваў па Стакгольмскай канвенцыі аб стойкіх арганічных забруджвальніках (мэтавы паказчык - вывад з эксплуатацыі абсталявання, якое змяшчае поліхларыраваныя біфенілы (да ўзроўню 2025 года), - 100 працэнтаў).

Падпраграма "Біялагічная і ландшафтная разнастайнасць" мае такі мэтавы паказчык, як павелічэнне ўдзельнай вагі плошчы асабліва ахоўных прыродных тэрыторый у агульнай плошчы краіны - 9,4 працэнта.

"Ахова навакольнага асяроддзя" прадугледжвае забеспячэнне ўстойлівага прыродакарыстання (мэтавыя паказчыкі - павелічэнне долі перыядаў з вельмі добрай, добрай і ўмеранай якасцю атмасфернага паветра сумарна за год - 93 працэнты, павелічэнне долі вадаёмаў з добрай якасцю вады - 80 працэнтаў).

"Экалогія рэгіёнаў" - забеспячэнне экалагічнай бяспекі (мэтавыя паказчыкі - захаванне індэкса скіду недастаткова ачышчаных сцёкавых вод у водныя аб'екты (да ўзроўню 2015 года) на ўзроўні 30 працэнтаў; утрыманне паверхневых водных аб'ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванне; правядзенне ліквідацыйнага тампанажу не падлягаючых далейшаму выкарыстанню буравых свідравін, прызначаных для здабычы падземных вод, ад колькасці такіх свідравін на 1 студзеня адпаведнага года - 90 працэнтаў).

А "Мэта 99" прадугледжвае максімальнае ўключэнне камунальных адходаў у гаспадарчы абарот (мэтавы паказчык - узровень выкарыстання ЦКА - 70 працэнтаў), зніжэнне негатыўнага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе.

Аб'ём фінансавання дзяржаўнай праграмы - Br1,616 млрд.