Урадам прынята рашэнне аб адкрыцці Пасольства Рэспублікі Беларусь у Султанаце Аман. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Адкрыццё пастаяннай дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Амане дасць магчымасць значна павысіць эфектыўнасць работы па развіцці палітычных, гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных сувязей, практычным вывучэнні магчымасцей прамысловай кааперацыі і сумесным асваенні новых рынкаў.
Акрамя таго, гэта ўмацуе пазіцыі Беларусі на аманскім напрамку, а таксама дазволіць знайсці новыя выхады ў краіны Афрыкі і Емен.