Урадам зацверджана стратэгія кіравання воднымі рэсурсамі да 2040 года. Адпаведную Пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.
Мэта Стратэгіі - дасягненне доўгатэрміновай воднай бяспекі краіны праз рацыянальнае і эфектыўнае выкарыстанне водных рэсурсаў са стварэннем умоў для іх устойлівага ўзнаўлення.
Асноўнымі задачамі Стратэгіі выступаюць развіццё цэнтралізаваных сістэм пітнога водазабеспячэння і водаадвядзення (каналізацыі), павышэнне эфектыўнасці водакарыстання ва ўсіх галінах эканомікі, паляпшэнне экалагічнага стану паверхневых водных аб'ектаў з папярэджаннем іх забруджвання, засмечвання і спусташэння, а таксама ўдасканаленне комплексных падыходаў па кіраванні воднымі рэсурсамі, уключаючы трансгранічны кантэкст.
Стратэгіяй прадугледжана дасягненне да 2040 года ключавых паказчыкаў: забяспечанасць насельніцтва цэнтралізаванымі сістэмамі водазабеспячэння на ўзроўні 96 працэнтаў і водаадвядзення - 83 працэнты, доля паверхневых водных аб'ектаў з добрым і вышэйшым экалагічным статусам - 85 працэнтаў, магчымасць аднаразовага ўвільгатнення сельскагаспадарчых зямель у выпадку экстрэмальнай засухі - 600 тыс. га, забеспячэнне праходжання суднаў з асадкай 2,5 м па ўнутраных водных шляхах на 60 працэнтаў перыяду навігацыі, аснашчэнне не менш як 15 гідралагічных пастоў аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання для назірання ў рэальным часе і папярэджання надзвычайных сітуацый, а таксама павышэнне эфектыўнасці водакарыстання да Br62,5/куб.м.
Рэалізацыя мэты і задач будзе ажыццяўляцца праз выкананне 35 мерапрыемстваў па чатырох напрамках кіравання воднымі рэсурсамі: забеспячэнне вільгацезапасу глеб сельскагаспадарчых зямель і абвадненне тэрыторый, стварэнне ўмоў для бяспечнага суднаходства, далейшае развіццё цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення ў населеных пунктах, утрыманне водных аб'ектаў у належным стане і іх добраўпарадкаванне.
Каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў і маніторынг рэалізацыі стратэгіі будзе ажыццяўляць Мінпрыроды.