Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын наведаў ключавыя вытворчыя пляцоўкі ААТ "Мінскі трактарны завод".
Асноўная ўвага Прэм'ер-міністра была засяроджана на выпуску магутнай энерганасычанай тэхнікі, якая вызначае экспартны патэнцыял прадпрыемства. Ён агледзеў механазборачную вытворчасць, дзе ажыццяўляецца зборка флагманскай энерганасычанай мадэлі - BELARUS 3522. Стаіць задача са студзеня штомесяц вырабляць больш за 90 машын гэтай мадэлі, якая пастаянна ўдасканальваецца з улікам патрабаванняў заказчыка ў асобе Мінсельгасхарча. На МТЗ гатовыя да такіх тэмпаў. Работы арганізаваны ў двухзменным рэжыме на зборцы і трохзменным - у цэхах, якія забяспечваюць дэталямі і вузламі для зборкі гэтай мадэлі.
Асаблівую цікавасць выклікала наведванне цэха доследнай вытворчасці. Аляксандру Турчыну прадэманстравалі поўны цыкл стварэння новай мадэлі - трактара BELARUS 5425 магутнасцю больш за 500 к.с. На гэты момант завод рыхтуе да выпуску другі трактар гэтай мадэлі пасля паспяховага запуску першага. Да канца мая плануецца завяршыць зборку пяці трактароў. Прэм'ер-міністр паставіў задачу, каб яны прайшлі доследную эксплуатацыю ў моцных гаспадарках Беларусі. Гэта дазволіць улічыць усе заўвагі і ў 2027 годзе выйсці на серыйную вытворчасць гэтай мадэлі.
Акрамя таго, Аляксандр Турчын паставіў задачу кіраўніцтву МТЗ за 2026 год стварыць вытворчыя магутнасці для серыйнай вытворчасці трактара BELARUS 5425.