Зацверджана дзяржпраграма "Дарогі Беларусі" на 2026-2030 гады

Зацверджана дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі" на 2026-2030 гады, адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Дзяржаўная праграма накіравана на забеспячэнне пераходу да новай якасці аўтамабільных дарог, якія адпавядаюць сучасным стандартам бяспекі. Яна распрацавана ў мэтах праграмна-мэтавага рэгулявання рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў дарожнай гаспадарцы, падтрымання аўтамабільных дарог агульнага карыстання ў стане, які забяспечвае камфортнае жыццё ў любым пункце краіны. Яна ўключае падпраграмы "Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі" і "Мясцовыя аўтамабільныя дарогі".

На фінансаванне мерапрыемстваў праграмы прадугледжаны сродкі ў памеры Br18,88 млрд. Яе рэалізацыя дасць магчымасць выканаць у 2026-2030 гадах рамонт, узвядзенне і рэканструкцыю не менш як 25 тыс. км аўтамабільных дарог агульнага карыстання (або 140 працэнтаў да чаканага выканання за бягучую пяцігодку) і забяспечыць пераход да новай якасці аўтамабільных дарог, якія адпавядаюць сучасным стандартам бяспекі.