Шэраг навацый уводзіцца ў сістэме дзяржаўнага страхавання і пенсійнага забеспячэння Беларусі

Шэраг навацый уводзіцца ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Пастанова падрыхтавана ў мэтах рэалізацыі артыкула закона ад 12 ліпеня 2025 года нумар 90-З "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння".

Дакументам прадугледжваецца ў сувязі са з'яўленнем новых форм вядзення дзейнасці і катэгорый плацельшчыкаў узносаў устанаўленне парадку пастаноўкі на ўлік і зняцця з уліку для асобных катэгорый плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў у ФСАН з ліку работадаўцаў (філіялы замежных юрыдычных асоб, натарыусы, адвакаты, фізічныя асобы, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы (ажыццяўляюць вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі, дзейнасць медыятараў, трацейскіх суддзяў і інш.).

Прадугледжана змяненне парадку разліку дапамог па часовай непрацаздольнасці для асоб, якія самастойна выплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы, удакладненне парадку выплаты плацельшчыкамі абавязковых страхавых узносаў не прынятых да заліку расходаў на выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, а таксама тэрмінаў вяртання атрымальнікамі залішне выплачаных сум дапамог.

Акрамя таго, дакумент прадугледжвае прадастаўленне права на мінімальны памер дапамог па часовай непрацаздольнасці (з памеру мінімальнай заработнай платы) маладым работнікам, якія навучаліся ў разліковым перыядзе ў навучальных установах дзённай формы навучання, аптымізацыю прадастаўлення звестак у ФСАН ад работадаўцаў пры прыёме і звальненні работнікаў, павелічэнне тэрміну прадстаўлення звестак па форме ПУ-2. Таксама ўносіцца шэраг іншых змяненняў.