Урадавая дэлегацыя Беларусі на чале з Аляксандрам Турчыным накіравалася ў Маскву з рабочым візітам

Урадавая дэлегацыя на чале з Прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчыным накіравалася ў Маскву з рабочым візітам.

Сёння Прэм'ер-міністр прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Традыцыйна пасяджэнне пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.

На заўтра запланаваны ўдзел кіраўнікоў урадавых дэлегацый у Міжнароднай канферэнцыі па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

На парадку дня пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета - рэалізацыя Дэкларацыі аб далейшым развіцці эканамічных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза да 2030 года і на перыяд да 2045 года "Еўразійскі эканамічны шлях", рэалізацыя стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, рэалізацыя плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, далейшае развіццё сістэмы маркіроўкі тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе.