навіна

ад 06.03.2008

У Беларусі распрацоўваецца yовая праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі"

У Беларусі распрацоўваецца yовая праграма "Інавацыйныя біятэхналогіі"

Над стварэннем дакумента працуюць спецыялісты НАН, Міністэрства аховы здароўя, Мінсельгасхарча, "Белдзяржхарчпрама". "Гэта праграма ўключыць амаль 10 падпраграм, якія датычацца падрыхтоўкі навуковых кадраў у сферы біятэхналогій, а таксама распрацоўкі нарматыўна-прававых дакументаў, якія будуць рэгуляваць працэс стварэння і ўкаранення біятэхналогій у такіх галінах, як біяэнергетыка, біяэкалогія, прамысловая вытворчасць", - растлумачыў ён.

Аляксандр Косінец адзначыў, што для развіцця сферы біятэхналогій у рэспубліцы неабходна 40-50 сучасных заводаў, якія дзейнічаюць у гэтай сферы. "Пакуль што іх толькі 25, і многія з іх патрабуюць мадэрнізацыі", - сказаў ён. На некаторых прадпрыемствах абнаўленне вытворчасцей будзе праведзена ў бліжэйшы час. Так, у галіне фармацэўтыкі пройдзе мадэрнізацыя заводаў у Драгічыне, Скідзелі, Пінску. У Нясвіжы адкрыецца завод па вытворчасці інфузійных раствораў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам. У Драгічыне пачне работу сучаснае прадпрыемства па выпуску крухмальнай патакі. На новых вытворчасцях будуць выпускацца сучасныя біядабаўкі, сывараткі, вакцыны, ферменты.

У той жа час Намеснік Прэм'ер-міністра што многія прадпрыемствы-распрацоўшчыкі лекавых сродкаў недастаткова клапоцяцца аб прасоўванні прадукцыі на ўнутраны рынак - гэту работу неабходна актывізаваць.

У час наведвання Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па харчаванню Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец таксама паведаміў, што у Беларусі будзе створаны Рэспубліканскі савет па харчаванню. Новая структура будзе каардынаваць дзейнасць прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, кантраляваць правядзенне экспертызы рэцэптур прадуктаў харчавання, а таксама іх перадклінічныя і клінічныя выпрабаванні. "Я гатовы ўзначаліць гэты савет, бо лічу, што пытанні вытворчасці якасных прадуктаў харчавання актуальныя для нашай краіны", - сказаў ён.

Аляксандр Косінец адзначыў, што ў структуру Рэспубліканскага савета па харчаванню ўвойдуць спецыялісты Мінсельгасхарча, Нацыянальнай акадэміі навук, Міністэрства аховы здароўя. "Перад імі будзе пастаўлена задача прааналізаваць структуру беларускага рынку прадуктаў харчавання, ацаніць неабходнасць стварэння ў краіне новых сучасных вытворчасцей, распрацаваць меры па павышэнню канкурэнтаздольнасці айчыннай харчовай прадукцыі", - дадаў ён.

У рэспубліцы наспела неабходнасць стварэння інстытута харчавання. Работа гэтай навуковай установы дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць распрацоўкі новых рэцэптур прадуктаў харчавання з улікам рэкамендацый спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя і Мінсельгасхарча. "Якаснае харчаванне - адзін з асноўных элементаў дэмаграфічнай бяспекі, - лічыць Аляксандр Косінец. - Мы маем усе магчымасці для выпуску якасных прадуктаў харчавання, якія запатрабаваны не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі".

Для павышэння якасці прадуктаў у Беларусі неабходны найноўшыя тэхналогіі і абсталяванне, мадэрнізацыя вытворчасцей, а таксама сучасныя навучальныя комплексы, дзе будуць рыхтаваць кадры для гэтай галіны.

"У нашай краіне распрацоўваецца мноства новых рэцэптур прадуктаў харчавання, аднак амаль 50 працэнтаў з іх пыляцца на паліцах, - сказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец. - Спажыўцы проста не ведаюць пра самыя апошнія навінкі ў харчовай галіне".

Аляксандр Косінец адзначыў, што прадукты харчавання замежнай вытворчасці складаюць сур'ёзную канкурэнцыю айчынным, часта яны прывабліваюць пакупнікоў не напаўненнем, а афармленнем. "Але і беларускія вытворцы ўжо навучыліся прэзентабельна афармляць прадукцыю, толькі неабходна больш актыўна распаўсюджваць інфармацыю пра яе ў СМІ", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

У сваю чаргу Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што сёння айчынныя вучоныя працуюць над стварэннем новых канкурэнтаздольных рэцэптур прадуктаў харчавання. "Аднак для эфектыўнага прасоўвання беларускай прадукцыі на знешні і ўнутраны рынкі неабходны не толькі шырокі асартымент, але і распрацоўка прывабных для пакупнікоў брэндаў", - дадаў ён. Беларускія прадпрыемствы ўжо дасягнулі некаторых поспехаў у гэтым напрамку, многія брэнды пазнавальныя і запатрабаваныя за мяжой.

Сёння Аляксандр Косінец і Міхаіл Мясніковіч наведалі выстаўку харчовых прадуктаў, створаных па рэцэптурах НПЦ па харчаванню. На ёй было прадстаўлена больш як 5 тыс. назваў розных відаў прадуктаў харчавання.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь