Асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год і праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў. Яно адбудзецца 11 студзеня і пройдзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Урад зацвердзіў асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 8.
У Беларусі створана дзяржаўная ўстанова "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі". У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў нумар 1868, яна ўключана ў пералік арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству энергетыкі.
Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў бягучым годзе ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Датай правядзення свята назначана 7 верасня. Адпаведная Пастанова была прынята Саветам Міністраў Беларусі 29 снежня 2007 года.