Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын прадставіў калектыву Апарату Савета Міністраў і профільным ведамствам новага Намесніка Прэм'ер-міністра па пытаннях будаўніцтва, транспарту і ЖКГ Аляксандра Церахава.
Паводле слоў Аляксандра Турчына, новы віцэ-прэм'ер у прадстаўленні не мае патрэбы. "Доўгі час ён працаваў у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, быў намеснікам міністра, міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі. У апошнія гады ён узначальваў адзін з буйнейшых будаўнічых холдынгаў нашай краіны, - адзначыў ён. - Учора ў час назначэння Прэзідэнт паставіў задачы для Аляксандра Церахава дастаткова дакладна і выразна".
Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што сярод моцных якасцей новага віцэ-прэм'ера - высокая скорасць прыняцця рашэнняў. "І самае галоўнае, што ён працаваў на зямлі і ведае тыя праблемы, якія ёсць у будаўнічай галіне, у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, ведае рэгіянальныя праблемы. Думаю, што ўсе гэтыя сферы атрымаюць дадатковы імпульс з прыходам Аляксандра Аляксандравіча", - заўважыў Кіраўнік Урада.
Аляксандр Турчын яшчэ раз павіншаваў Аляксандра Церахава з высокай пасадай і пажадаў яму поспехаў. "Урад, усе калегі, безумоўна, падставяць вам пры неабходнасці плячо. І мы спадзяёмся на зладжаную работу нашай каманды".
Да гэтага часу Аляксандр Церахаў займаў пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання "Мінскбуд". А да гэтага на працягу шэрага гадоў узначальваў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.