На мадэрнізацыю энергасістэмы і энергазберажэнне ў Беларусі ў 2008 годзе будзе накіравана Br3,8 трлн. Гэтыя сродкі прадугледжаны на рэалізацыю ў 2008 годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы мадэрнізацыі асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергетычнай сістэмы, энергазберажэння і павелічэння долі выкарыстання ў рэспубліцы ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў на перыяд да 2011 года. Комплекс мерапрыемстваў на бягучы год па выкананню комплекснай дзяржпраграмы зацверджаны Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 261 ад 22 лютага.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 223 зацверджаны архітэктурны праект будаўніцтва газатурбіннай устаноўкі, стварэнне якой дасць магчымасць павысіць надзейнасць электразабеспячэння ААТ "Гродна Азот" і забяспечыць эканомію паліўна-энергетычных рэсурсаў.
У Беларусі ў бягучым годзе плануецца павялічыць заработную плату ўсім катэгорыям медыцынскіх работнікаў. Як паведаміў сёння журналістам Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец, праект адпаведнага нарматыўна-прававога акта ўжо распрацоўваецца міністэрствамі аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі вярнулі 20-працэнтную скідку на аплату вады грамадзянам, якія ўстанавілі лічыльнікі за ўласныя сродкі. Адпаведнае рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў нумар 233 "Аб некаторых пытаннях спагнання платы за паслугі водазабеспячэння і каналізацыі" ад 20 лютага 2008 года.
Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 216 узгоднены памер укладу, які ўнясе "Белнафтахім" у статутны капітал гэтай кампаніі.
Таксавы кошт драўніны на пні ў Беларусі павышаны ў сярэднім на 20 працэнтаў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 214 ад 18 лютага, яно ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2008 года.
Урад Беларусі пастановай нумар 201 зацвердзіў пералік імпартазамяшчальных тавараў, якія вырабляюцца рэзідэнтамі свабодных эканамічных зон (СЭЗ) краіны і пастаўляюцца на ўнутраны рынак у перыяд з 2008 па 2010 год.
Комплекс па вытворчасці аднаразовых шпрыцаў аб'ёмам 10 і 20 мл ААТ "Медпласт" адкрыўся ў Гомелі. У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прыняў удзел Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.
У 2008 годзе чакаецца павелічэнне тавараабароту паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю з цяперашніх $150 млн. да $170 млн. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі праведзенага ў Калінінградзе пасяджэння Савета па доўгатэрміноваму супрацоўніцтву абласцей, міністэрстваў, органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі.
У Мінску ў мінулым годзе нараджальнасць перасягнула смяротнасць. Аб гэтым паведаміў сёння на відэаканферэнцыі ў Доме Урада Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец.