Міністэрства прамысловасці Беларусі і карэйскія аўтавытворцы абмяркоўваюць магчымасці супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з прадстаўнікамі карэйскіх кампаній.
Савет Міністраў Беларусі Пастановай нумар 432 зацвердзіў міжурадавае пагадненне Беларусі і Расіі аб стварэнні аднолькавых умоў у галіне цэнавай палітыкі на чыгуначным транспарце.
Урад Беларусі прыняў рашэнне аб фінансаванні летняга аздараўлення дзяцей у 2008 годзе. Адпаведная Пастанова нумар 422 падпісана Саветам Міністраў.
Беларусь і Расія будуць паскараць інтэграцыю, нягледзячы на сусветныя фінансавыя катаклізмы. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы ў вузкім коле са Старшынёй Урада Расіі Віктарам Зубковым.
Урад Беларусі рэкамендаваў прадастаўляць дадатковы водпуск за ненарміраваны рабочы дзень асобным катэгорыям работнікаў арганізацый, што фінансуюцца з бюджэту. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 408 ад 18 сакавіка гэтага года, якая ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.
Урад Беларусі і Міжнародная фінансавая карпарацыя падпісалі сёння пагадненне аб прадстаўніцтве карпарацыі ў нашай рэспубліцы. Подпісы пад дакументам паставілі Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў і віцэ-прэзідэнт МФК па рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Дэклан Даф.
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Кіраўнік беларускага Урада звярнуў увагу на тое, што пры рэалізацыі праграм пераспецыялізацыі ў такіх рэгіёнах "павінен быць раскрыты ўвесь тэхналагічны ланцужок, пачынаючы ад нарыхтоўкі сыравіны і завяршаючы атрыманнем чыстай прадукцыі".
Матэрыяльная дапамога на праезд будзе аказана іншагароднім навучэнцам і студэнтам дзяржустаноў дзённай формы навучання, сярэднедушавы даход сям'і якіх не перасягае 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Рэспублікі Беларусь, за два апошнія кварталы. Такая норма змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 375 "Аб парадку аказання матэрыяльнай дапамогі на праезд маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзяржаўных устаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі".
Беларусь мае намер развіваць супрацоўніцтва з фінансавымі карпарацыямі Карэі. Аб гэтым заявіў сёння ў Мінску Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Лі Юн Су.
Урад Беларусі скарэкціраваў падыходы да парадку ўліку даходаў сям'і (грамадзяніна) для аказання насельніцтву дзяржаўнай падтрымкі. Гэта рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 374, якая ўступае ў сілу праз 10 дзён пасля яе афіцыйнага апублікавання.