У Беларусі будуць прымяняцца новыя механізмы прыцягнення фінансавых сродкаў у эканоміку, сказаў Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.
Тавараабарот Беларусі і Падмаскоўя ў 2008 годзе намечана давесці да $3 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках праведзенага сёння ў падмаскоўным горадзе Даўгапрудны пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтву Беларусі і Маскоўскай вобласці.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Прэзідыум Савета Міністраў Беларусі адобрыў сёння на чарговым пасяджэнні праект указа "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2007 года". Пасяджэнне прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
У рэспубліканскім суботніку 19 красавіка, як чакаецца, прымуць удзел больш як 5 млн. чалавек. Аб гэтым паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец сёння на пасяджэнні рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенню суботніка, якую ён узначальвае.
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі, павышана да Br73 тыс. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі ад 14 красавіка 2008 года нумар 547. Яна ўступае ў сілу з 1 красавіка гэтага года.
Дзяржаўная праграма па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у бліжэйшы час зменіць сваю накіраванасць, паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, пад час рабочай паездкі ў Гомельскай вобласці.
У пералік арганізацый Беларусі, вызваленых у 2008 годзе ад выплаты ў бюджэт сумы перавышэння падаткаў, увайшло 58 прадпрыемстваў. Такое рашэнне замацавана Пастановай Савета Міністраў ад 8 красавіка 2008 года нумар 528.
Урад Беларусі пагадзіўся з адпаведнай прапановай Міністэрства фінансаў, узгодненай з МЗС і Міністэрствам юстыцыі. Такое рашэнне замацавана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 521.
Веснавая палявая кампанія ў Беларусі ў гэтым годзе будзе прафінансавана ў поўным аб'ёме. Аб гэтым далажыў сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі, паведамила прэс-служба Прэзідэнту Беларусі.