Урад Беларусі зацвердзіў новую рэдакцыю Палажэння аб парадку назначэння і выплаты дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 490, якая ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.
У перспектыве ў Беларусі штогод будзе ажыццяўляцца 2 тыс. аперацый па трансплантацыі органаў. Аб гэтым заявіў сёння віцэ-прэм'ер Аляксандр Косінец на нарадзе ў Доме Урада па пытаннях транспланталогіі органаў і тканак, якую ён правёў з урачамі і спецыялістамі ў гэтай сферы.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны.
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася выкананне ў мінулым годзе Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў Беларусі на 2007-2010 гады.
Доля Рэспублікі Беларусь у статутных фондах 28 адкрытых акцыянерных таварыстваў з 1 студзеня 2008 года павялічана. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 507.
Урад Беларусі рэкамендаваў органам дзяжаўнага кіравання, арганізацыям, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам на добраахвотнай аснове правесці 19 красаіка рэспубліканскі суботнік на рабочых месцах. Замест гэтага можна ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан сквераў, паркаў, іншых зон масавага адпачынку, праезнай часткі вуліц, тратуараў і дваровых тэрыторый. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 7 красавіка 2008 года нумар 517.
Урад Беларусі прадаставіў гарантыі адкрытаму акцыянернаму таварыству "Белаграпрамбанк" у пагашэнні базавымі арганізацыямі, якія вырабляюць пладова-агароднінныя кансервы, крэдытаў і працэнтаў за карыстанне імі (у частцы, якая не кампенсуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту). Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 485 ад 31 сакавіка. Яно ўступіла ў сілу з дня падпісання дакумента.
У сістэме ЖКГ Беларусі неабходна паскорыць укараненне аўтаматызаваных сістэм кіравання і збору даных па кантролю за цеплаэнергіяй. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў ходзе наведвання цэнтральнай кацельні КУП ЖКГ Шумілінскага раёна.
Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў пералік населеных пунктаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта ад 28 студзеня 2008 года нумар 1 "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)". Такое рашэнне прынята Пастановай Урада нумар 483.
У Беларусі пашырыцца выкарыстанне біягазавых установак, паведаміў Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Косінец на нарадзе ў Нацыянальнай акадэміі навук.