Запасы кніжнай прадукцыі на складах выдавецтваў Міністэрства інфармацыі Беларусі невялікія - 826 тыс. экзэмпляраў, у тым ліку сацыяльна значнай літаратуры - 194 тыс. экзэмпляраў, або 23,5 працэнта ўсіх запасаў. Аб гэтым паведаміў міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі, якое прайшло пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Хабараўскі край зацікаўлены ў закупцы беларускай тэхнікі, заявіў сёння намеснік старшыні Урада Хабараўскага края - міністр эканамічнага развіцця і знешніх сувязей Аляксандр Левінталь на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Беларусі Віктарам Бурам. Урадавая дэлегацыя Хабараўскага края цяпер знаходзіцца з візітам у Беларусі.
У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры платы за карыстанне інтэрнатамі для навучэнцаў ВНУ, ПТВ і ССНУ. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 444, паведамілі ва ўпраўленні сацыяльна-эканамічнага развіцця Міністэрства адукацыі.
Урад Беларусі зацвердзіў пералік сацыяльна значных тавараў, на якія не ўстанаўліваюцца і да якіх не прымяняюцца свабодныя цэны. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 454, якая ўступіла ў сілу з 1 красавіка бягучага года.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 красавіка 2008 года павялічваецца з $333,8 да $340,1 за 1 т. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 476 ад 28 сакавіка гэтага года.
Аб'ём бюджэтнага фінансавання мерапрыемстваў праграмы дзяржпадтрымкі малога прадпрымальніцтва ў Беларусі складзе ў 2008 годзе Br3,63 млрд. На рэалізацыю мерапрыемстваў праграмы, зацверджанай Пастановай Савета Міністраў нумар 438, з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена Br1,457 млрд. Са сродкаў мясцовых бюджэтаў на падтрымку малога бізнесу плануецца накіраваць Br2,172 млрд. Аб'ём крэдытавання суб'ектаў малога прадпрымальніцтва беларускімі банкамі складзе ў 2008 годзе Br1 трлн.
На выплату надбавак да цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, што закупляецца ў насельніцтва, у бягучым годзе са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзяляецца Br47,92 млрд. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў Беларусі нумар 441 ад 22 сакавіка бягучага года. Выдзяленне сродкаў прадугледжана Праграмай развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, разлічанай да 2010 года, па стымуляванню прадукцыі, што закупляецца ў насельніцтва.
Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Савета Міністраў. Ён нагадаў, што, выконваючы сумесны план дзеянняў з Нацыянальным банкам, Урад паставіў задачу па выхаду на верхнюю мяжу росту ВУП - 111 працэнтаў да ўзроўню 2007 года.
У Беларусі рабочы дзень з панядзелка 5 мая пераносіцца на суботу 3 мая бягучага года. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністарў нумар 439.
Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Таджыкістану. Рашэнне аб гэтым зацверджана Пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 430.